1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
БЕЛОРУССКИЙ ПРОФСОЮЗ РАБОТНИКОВ ОТРАСЛЕЙ ПРОМЫШЛЕННОСТИ «БЕЛПРОФМАШ» Тел./факс: 8 (0222) 72 25 87
E-mail: mogilev@belprofmash.by

Медиагалерея

ГлавнаяНовостиПадтрымаем сваё! Чаму прафсаюзы — за «Кожную пятніцу»?
16 января 2026

Падтрымаем сваё! Чаму прафсаюзы — за «Кожную пятніцу»?

Кожную пятніцу ў Беларусі праходзіць акцыя «Кожная пятніца — роднае, сваё». Купіць беларускае, уключыць беларускую музыку, зрабіць допіс з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго — простыя крокі, якія маюць вялікую сілу.

А для прафсаюзаў гэта — прамая падтрымка работнікаў.
Таму што стабільны попыт на айчынныя тавары = стабільныя продажы прадпрыемстваў = захаванне рабочых месцаў і годных заробкаў.

Плюс зараз дзейнічае паўльготны крэдыт «На родныя тавары» пад 4% гадовых. Па ім ужо купілі тавараў на 1,2 млрд рублёў! Гэта рэальны інструмент, які дапамагае людзям і ўмацоўвае нашыя прадпрыемствы.

Прафсаюзы актыўна ўключыліся:

▪️ дапамагаюць прадпрыемствам трапіць у паўльготныя спісы;
▪️ ўдзельнічаюць у дзяржаўных пагадненнях па прасоўванні свайго тавару;
▪️ бачаць прамую сувязь паміж вашай пакупкай і сацпакетам у калектыўнай дамове.

Абіраючы сваё, вы падтрымліваеце не толькі вытворцу, але і цэлыя працоўныя калектывы па ўсёй краіне. Далучайцеся!

Карта сайта